13 снежня 2024, Пятніца, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Мальце запусцяць дырыжаблі як грамадскі транспарт

8
На Мальце запусцяць дырыжаблі як грамадскі транспарт

Яны могуць перавозіць да 100 чалавек.

Не выключана, што ў найбліжэйшай будучыні жыхары і госці Мальты змогуць падарожнічаць на суседнюю выспу Гоза і на Сіцылію (Італія) на дырыжаблях, паведамляе «Европульс».

Цяпер з Мальты на востраў Гоза можна дабрацца на пароме, на Сіцылію - на пароме або самалёце. З'яўленне дырыжабляў дапаможа скараціць шкодныя выкіды на 90%, бо 60% яго пад'ёмнай сілы забяспечвае гелій, і толькі 40% прыпадае на маторы, якія сілкуюцца электраэнэргіяй. Дырыжаблі лётаюць з хуткасцю, параўнальнай з высакахуткасным цягніком, і не вырабляюць лішні шум.

Вытворчасцю дырыжабляў займаецца брытанская кампанія. Іх дырыжаблі могуць перавозіць да 100 чалавек.

Да перавозак на дырыжаблях праявілі ўжо цікавасць у Гішпаніі. Авіякампанія Air Nostrum Group мае намер набыць 10 дырыжабляў, каб адмовіцца ад часткі рэгіянальных авіярэйсаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках