У расейцаў сур'ёзныя праблемы: ва УСУ ацанілі прасоўванне на левым беразе Дняпра
- 16.04.2024, 16:09
- 5,044
Лінія фронту застаецца дастаткова нестабільнай.
Сілы абароны Украіны працягваюць працаваць над пашырэннем плацдарму на левым беразе Херсоншчыны. Пра гэта ў эфіры 24 канала паведаміла начальніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Поўдня Наталля Гумянюк.
Так званыя расейскія «ваенкары» адзначаюць, што ўкраінскім вайскоўцам удалося прасунуцца на захад ад Крынак на 500 метраў, што прывяло да пашырэння плацдарму. Гумянюк адзначыла, што трэба быць асцярожнымі з такімі заявамі, бо лінія фронту вельмі нестабільная і можа мяняцца на некалькі дзясяткаў метраў наперад або назад цягам аднаго дня.
«Мы не вымяраем метрамі. Мы вымяраем пануючым становішчам. Мы вымяраем пазіцыю, з якой будзе выгадна праводзіць далейшую баявую працу», - падкрэсліла Наталля Гумянюк.
Яна адзначыла, што праца над пашырэннем плацдарму працягваецца цягам некалькіх месяцаў і адбываецца ў залежнасці ад сітуацыі на перадавой. Расейскія сілы працягваюць атакаваць, але сутыкнуліся з праблемамі ў камплектацыі сваіх груп. Кожная памылка ворага можа выкарыстоўвацца на карысць украінскіх вайскоўцаў.