Курс даляра ў Беларусі вырас да паўгадавога максімуму
- 16.04.2024, 16:17
- 5,300
Адначасова расейскі рубель выявіўся на мінімуме за амаль чатыры месяцы.
Курс даляра ў Беларусі вырас да паўгадавога максімуму. Адначасова расейскі рубель упаў да мінімума за амаль чатыры месяцы.
Вынікі валютных таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 16 красавіка, наступныя:
USD: 3,2754 (+0,0091/0,28%),
EUR: 3,4900 (0,0090/0,26%),
RUB: 3,4846 (-0,0057/-0,16%),
CNY: 4,5008 (0,0025/0,06%).