26 снежня 2024, Чацвер, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Удала вылецеў праз бакавую шыбу»

7
«Удала вылецеў праз бакавую шыбу»

Аўтобус сутыкнуўся з фургонам на ўездзе ў Менск: 43 пацярпелыя.

Аварыя з удзелам аўтобуса і цяжкавіка адбылася на Смілавіцкім тракце на ўездзе ў Менск блізу 08:00.

— Сёння блізу 08:10 пры руху па Смілавіцкім тракце з боку п. Соснаў у кірунку вул. Сяліцкага, паводле папярэдняй інфармацыі, маршрутны аўтобус МАЗ сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Volvo, які стаяў, — распавялі падрабязнасці ў МУС Беларусі.

Пасажыр аўтобуса: «Удала вылецеў праз бакавую шыбу»

Адзін з чытачоў расказаў Onlíner, што быў пасажырам гэтага аўтобуса.

- Гэта аўтобус з Сокала ў Менск, час адпраўлення з Сокала - 06:44. Забіты быў пад завязку. Я сядзеў і драмаў, і раптам такое - вельмі нечакана было. Нават не ведаю, чаму стаяў цяжкавік, як усё адбылося. Я ўдала вылецеў праз бакавую шыбу, пацярпела толькі адзенне ад фантана саляркі, - кажа суразмоўца.

З яго слоў, сярод пацярпелых многія знаходзіліся бліжэй да кабіны кіроўцы. Што з самім кіроўцам аўтобуса, чытач не бачыў.

- Крыкі, плач, крыві шмат. Я хутка з'ехаў адтуль, добра, што людзі давезлі да прыпынку. Можна сказаць, я ў кашулі нарадзіўся, - дадаў чытач.

Паводле ўдакладненай інфармацыі Цэнтра медыцынскага рэагавання Міністэрства аховы здароўя, у лякарні Менска і Менскай вобласці з траўмамі пасля ДТЗ на Смілавіцкім тракце звярнуліся 43 чалавекі. Брыгады хуткай меддапамогі Менска даставілі ў прыёмныя аддзяленні больш як 30 пацярпелых, траім пасажырам нададзеная меддапамога на месцы ДТЗ, яшчэ некалькі чалавек прыбылі ў лякарні самастойна.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках