26 снежня 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алюмініевы гігант РФ можа страціць трэць экспарту

2
Алюмініевы гігант РФ можа страціць трэць экспарту

Праз санкцыі супраць «Русала» Дзерыпаскі.

Расейскі алюмініевы гігант «Русал» асцерагаецца, што ў выніку санкцый, уведзеных ЗША і Вялікай Брытаніяй, да 36% ягоных продажаў могуць апынуцца пад пагрозай. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу, блізкую да кампаніі.

Адзначаецца, што санкцыі могуць паўплываць сама меней на 1,5 мільёна тонаў гадавога аб'ёму продажаў у параўнанні з вытворчасцю 3,8 мільёна тонаў летась і продажам 4,2 мільёна тонаў летась.

«Як вынік, “Русал” можа быць вымушаны скараціць вытворчасць», – заявіла крыніца, параўнаўшы сітуацыю з сусветным фінансавым крызісам, які рэзка ўдарыў па попыце ў 2008 годзе.

Як піша выданне, гэтая ацэнка разыходзіцца з меркаваннем большасці заходніх аналітыкаў, якія сцвярджаюць, што санкцыі супраць расейскіх металаў, уведзеныя ў пятніцу, будуць мець абмежаваны ўплыў на попыт і прапанову на сусветным рынку.

Як вядома, ЗША і Вялікая Брытанія забаранілі пастаўкі новага алюмінію, медзі і нікелю расейскай вытворчасці на біржы, у тым ліку Лонданскую біржу металаў, але санкцыі не забараняюць прадаваць метал ад вытворцаў трэйдарам або спажыўцам.

Адным з самых вялікіх кліентаў «Русала» з'яўляецца Glencore, якая мае даўні кантракт на набыццё вялікіх аб'ёмаў ягонай прадукцыі.

У «Русале» не выключаюць, што Glencore скарыстаецца санкцыямі, каб спаслацца на форс-мажорныя абставіны, ці паспрабуе дамовіцца пра паніжаны кошт металу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках