У Маскве загарэўся адзіны ў РФ завод у вытворчасці боепрыпасаў для С-300 і С-400
19- 16.04.2024, 21:45
- 30,168
Што вядома.
У Маскве адбыўся пажар на тэрыторыі завода «Авангард». Завод уваходзіць у склад акцыянернага таварыства «Канцэрн паветрана-касмічнай абароны “Алмаз-Антэй”».
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Astra.
Паводле папярэдніх звестак, пажар распаўсюдзіўся на тэрыторыю 50 квадратных метраў. На гэты час пажар не патушаны.
Што стала прычынай пажару і ці ёсць ахвяры – пакуль невядома.
АТ Маскоўскі машынабудаўнічы завод «Авангард» уваходзіць у склад акцыянернага таварыства «Канцэрн паветрана-касмічнай абароны “Алмаз-Антэй”», вырабляючы боепрыпасы для зенітна-ракетных комплексаў С-300 і С-400.
Пры гэтым на сайце завода пазначана, што прадпрыемства з'яўляецца адзіным у Расеі, які вырабляе гэтыя ракеты. Паводле звестак 2017 года – на заводзе працавалі 2,5 тысячы супрацоўнікаў.
Раней паведамлялася, што ў Екацерынбурзе адбыўся вялікі пажар на тэрыторыі цэха машынабудаўнічага завода «Уралмаш». Агонь распаўсюдзіўся на плошчу некалькі тысячаў квадратных метраў.
А ў лютым у Маскве адбыўся пажар на заводзе «МіГ», які займаецца поўным абслугоўваннем – ад канструявання да рамонту – аднайменных знішчальнікаў – носьбітаў «Кінжалаў», якія ўдзельнічаюць ва ўдарах па Украіне.