Стала вядома, калі ў Менску адкрыюцца кінатэатры «Перамога» і «Масква»
8- 17.04.2024, 19:04
- 3,224
Кінатэатры закрытыя на рэканструкцыю.
Рэканструкцыю кінатэатра «Перамога» ў Менску плануюць скончыць да 3 ліпеня, кінатэатра «Масква» - да канца года. Аб гэтым расказаў на сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Лінгвагуманіторнага каледжа МДЛУ старшыня Менгарвыканкама Уладзімір Кухараў, паведамляе БелТА.
Уладзімір Кухараў расказаў, што ў кінатэатрах усталююць новае абсталяванне, будуць створаныя камфортныя ўмовы для адпачынку. Таксама там адкрыюцца пункты грамадскага харчавання.
Акрамя таго, у горадзе плануецца адкрываць пляцоўкі, дзе магла б збірацца моладзь, праводзіць мерапрыемствы па інтарэсах. Цяпер разглядаюцца такія прапановы.
Месцам прыцягнення моладзі стане і стадыён «Трактар», які знаходзіцца на рэканструкцыі. Пасля адкрыцця спартыўнага аб'екта там рэгулярна будуць праводзіцца забаўляльныя праграмы з запрашэннем дыджэяў, папулярных маладых артыстаў. Асобнае памяшканне выдзеленае як каваркінг, сучасная прастора.