У цэнтры Віцебску гарэў грыль-бар, размешчаны ў гістарычным будынку
3- 18.04.2024, 9:21
- 2,890

Мясцовыя жыхары называюць яго домам Пархаля.
У цэнтры Віцебску 17 красавіка загарэўся грыль-бар "Ребро". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС.
Установа знаходзіцца па вуліцы Савецкай у гістарычным будынку, пабудаваным у XIX стагоддзі, які мясцовыя жыхары называюць домам Пархаля.
Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Высветлілася, што ў бары загарэўся электрарухавік выцяжной вентыляцыі звонку будынка.
Наведвальнікаў эвакуаваць не давялося, ніхто не пацярпеў.
Дадамо, што гэты бар ужо не першы раз перажывае пажар. Так, у 2020-м ён загарэўся ў разгар дня падчас "Славянскага базару ў Віцебску". Тады была пашкоджаная выцяжка, падвесная столь і дах прыбудовы.