Суседзі незвычайным спосабам хацелі паведаміць жыхарцы Гародні аб прарыве трубы ў стаяку
5- 18.04.2024, 10:08
- 7,126
Ад страху яна выклікала міліцыю.
У Гародні жыхары дома на праспекце Касманаўтаў звярнуліся ў міліцыю з-за таго, што іх кватэру затапілі суседзі. Пра гэта паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Інцыдэнт адбыўся прыкладна а чацвёртай гадзіне раніцы 18 красавіка.
Праз дзесяць хвілін пасля першага званка з іншай кватэры гэтага ж дома ў міліцыю патэлефанавала жанчына і расказала, што ў дзверы да яе ломяцца невядомыя.
Калі супрацоўнікі УУС прыбылі па выкліку, то высветлілі, што невядомымі, якія "ламаліся" ў кватэру, былі суседзі. Яны такім спосабам хацелі паведаміць жанчыне аб тым, што ў стаяку прарвала трубу і адбываецца падтапленне. У выніку яна перакрыла ваду.