Памежнікі знайшлі дома ў беларуса самаробны беспілотнік
8- 18.04.2024, 12:56
- 7,946
Што было потым?
Лідскія памежнікі канфіскавалі ў мужчыны ў Воранаўскім раёне самаробны беспілотнік, расказалі ў прэс-службе ДПК.
Паведамляецца, што 17 красавіка памежнікі знайшлі па месцы жыхарства беларуса коптар, выраблены саматужным спосабам, а таксама запасныя акумулятарныя батарэі. Жыхар прымежнага населенага пункта Беняконі растлумачыў, што надалей збіраўся прадаць беспілотнік.
У дачыненні да мужчыны распачалі адміністрацыйны працэс паводле арт. 24.19 КоАП. Дрон і 12 акумулятарных батарэй канфіскаваныя.