17 лiпеня 2024, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх школьнікаў прымушаюць станавіцца на калені

22
Расейскіх школьнікаў прымушаюць станавіцца на калені

У форме савецкай зоркі і літары Z.

Расейскія школы ў чацвер пачалі актыўна праводзіць заняткі, прымеркаваныя да прыдуманай у 2021 годзе памятнай даты - Дня адзіных дзеянняў у памяць аб «генацыдзе савецкага народа» нацыстамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У некаторых выпадках падчас гэтых заняткаў дзяцей на вуліцах ці ў будынках школ будавалі ў форме пяціканцовай зоркі, некаторых - проста на калені.

«Агентству» ўдалося знайсці ў групах школ у «ВКонтакте» больш за 300 фотасправаздач, на якіх дзеці, пабудаваныя ў форме зоркі. На некалькіх дзясятках справаздач дзеці стаяць на каленях, у тым ліку ў школах Мардовіі, Чувашыі, Башкартастана, Омскай і Растоўскай абласцей, а таксама анэксаванага Крыма. У школе №16 Усолля-Сібірскага ў Іркуцкай вобласці на калені паставілі нават першакласнікаў. У Екацярынінскай школе Омскай вобласці дзяўчынак паклалі на падлогу ў спартзале ў форме зоркі. У Белыцкай школе Краснаярскага краю дзеці сталі літарай Z.

У школах таксама праходзяць адзіныя ўрокі, прысвечаныя тэме «генацыду савецкага народа».

Усё гэта - частка мерапрыемстваў да памятнай даты Дзень адзіных дзеянняў, якія арганізавалі праўладныя «Агенцтва сацыяльных тэхналогій і камунікацый» і «Пошукавы рух Расеі» у рамках праекта «Без тэрміну даўнасці».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках