Лаўроў заявіў аб згодзе на ўвод войск NATO ва Украіну
45- 19.04.2024, 15:05
- 28,334
І выкарыстанні да Украіны 5-га артыкула Альянсу.
У пятніцу, 19 красавіка, міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў выпадку прыняцця стамбульскіх дамоўленасцей да Украіны быў бы выкарыстаны 5-ы артыкул NATO, аднак з пэўнымі ўмовамі. Аб гэтым ён паведаміў у інтэрв'ю радыёстанцыям «Говорит Москва», «Спутник» и «Комсомольская правда», піша «Фокус».
«Гарантыі былі вельмі простыя. У выніку мы былі гатовыя пайсці на тое, каб, як хацела ўкраінская дэлегацыя, гэтыя гарантыі былі вельмі сур'ёзнымі», - заявіў расейскі міністр.
Разам з тым, адной з умоў, са слоў Лаўрова, было невыкарыстанне гэтага артыкула, раздзелы якога маюць на ўвазе вайсковую дапамогу Альянсу ў выпадку ўзброенага нападу, да ўжо анэксаванага Крыму і акупаваных рэгіёнаў Данбаса.
«Запісана было спецыяльна, што гэтыя гарантыі бяспекі не распаўсюджваюцца на Крым і Данбас, што, увогуле, азначала, што іх чапаць нельга, а то ніякія гарантыі не дзейнічаюць», - растлумачыў Лаўроў.
Гэта значыць, у выпадку, калі б гэтыя тэрыторыі зазналі напад, то дамоўленасці павінны былі б адразу анулявацца.
Акрамя таго, у Стамбульскай дамове было запісана, што ва Украіне не будзе ніякіх замежных вайсковых баз і вучэнняў з удзелам трэціх краін, «за выключэннем выпадкаў згоды ўсіх краін-гарантаў, уключаючы нас і Кітай».
Таксама галоўны дыпламат краіны-агрэсаркі сказаў, што ў РФ няма ніякай веры Украіне, і Расея больш не будзе рабіць паўзаў у баявых дзеяннях ні пры якіх умовах.
Лаўроў падкрэсліў, што ў Расеі сёння цалкам упэўнены: «спецыяльную ваенную аперацыю» трэба працягваць.