4 траўня 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Некаторыя чмялі навучыліся тыдзень жыць пад вадой

3
Навукоўцы: Некаторыя чмялі навучыліся тыдзень жыць пад вадой

Гэтую здольнасць выявілі выпадкова.

Чмялі дэманструюць унікальную здольнасць вытрымліваць доўгі час пад вадой. Навукоўцы мяркуюць, што гэта іх спосаб прыстасавацца да кліматычных зменаў і ўзмацнення паводак, піша New Voice.

Група канадскіх навукоўцаў у нядаўна апублікаваным у часопісе Biology Letters даследаванні апісала свой эксперымент, падчас якога 143 маткі чмялёў былі пагружаныя ў спячку. Частка гэтых стварэнняў пры гэтым знаходзілася пад вадой ад 8 гадзінаў да 7 дзён. 81% матак, якія былі пагружаныя пад ваду, не толькі выжылі праз тыдзень, але і заставаліся жывымі яшчэ восем тыдняў пасля вяртання ў сухія ўмовы.

Здольнасць да выжывання гэтых апыляльнікаў, якія маюць ключавое значэнне для экасістэмаў, з'яўляецца спадзеўнай, беручы да ўвагі трывожныя глабальныя тэндэнцыі памяншэння іх папуляцый, кажа ў каментары AFP галоўная аўтарка даследавання, дактарантка з Універсітэта Атавы Сабрына Ронда.

Ронда тлумачыць, што выявіла гэтую здольнасць чмялёў выпадкова. Яна вывучала ўплыў рэшткаў пестыцыдаў у глебе на чмяліных матак, якія закопваліся пад зямлю на зіму. Аднойчы вада выпадкова патрапіла ў трубкі, у якіх утрымлівалася некалькі чмялёў. На здзіўленне даследніцы, гэтыя стварэнні выжылі.

«Я спужалася. Гэта была толькі невялікая частка… Таму гэта не была такая вялікая праблема, але я не хацела страчваць гэтых чмялёў. Я вельмі доўга вывучала чмялёў. І гаварыла пра гэта многім людзям, і ніхто не ведаў, што такая магчымасць ёсць», – сказала яна.

Хоць вынік даследавання ўражвае, ёсць пэўныя нюансы. Рэч у тым, што падчас эксперыменту даследавалі толькі адзін від чмялёў – Bombus impatiens. Гэты від сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы і вядомы асаблівай цягавітасцю і меншай схільнасцю да скарачэння папуляцыі. Таму цяпер даследнікі імкнуцца паўтарыць эксперымент на іншых відах чмялёў, каб вызначыць, наколькі распаўсюджанай з'яўляецца гэтая прыкмета.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках