СМІ: У бухце Севастопаля падбіты расейскі выратавальны карабель «Камуна»
10- 21.04.2024, 11:38
- 12,602
Гэта найстарэйшае судна ВМФ Расеі.
У сацсетках распаўсюджваецца відэа з дымам і агнём сярод караблёў, якое, як сцвярджаецца, знятае ў Севастопальскай бухце пасля таго, як у горадзе прагрымеў выбух. Раней акупанты заявілі аб «невялікім узгаранні» ў бухце праз нібыта падзенне абломкаў ракеты.
Аўтар відэа за кадрам паведамляе, што «ракета трапіла ў параход».
Маніторынгавы канал «Крымскі вецер» са спасылкай на свайго падпісчыка піша, што ў Сухарнай бухце Севастопаля, імаверна, ёсць траплянне па выратавальным судне «Камуна».
«Камуна» - рарытэт, найстарэйшае судна ВМФ Расеі і найстарэйшае ў свеце судна, якое фактычна знаходзіцца на ўзбраенні і выконвае баявыя задачы. Уведзенае ў эксплуатацыю ў 1915 годзе», - гаворыцца ў допісе.