27 лiпеня 2024, Субота, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Літва пачалі вайсковыя вучэнні ў Сувальскім калідоры

6
Польшча і Літва пачалі вайсковыя вучэнні ў Сувальскім калідоры

Стала вядома, які сцэнар адпрацоўваецца.

У нядзелю, 21 красавіка, Літва і Польшча пачалі супольныя тактычныя вучэнні «Narsus Grifonas 24/II» («Храбры грыфон 24/II»). У рамках гэтых трэніровак вайскоўцы адпрацуюць абарончыя сцэнары ў Сувальскім калідоры.

Пра гэта паведамляе LRT.

Адзначаецца, што ў гэтых трэніроўках таксама возьмуць удзел вайскоўцы з ЗША і Партугаліі. Вучэнні працягнуцца да 25 красавіка.

Як піша выданне, паралельна з «Brave Griffin 24/II» у Літве праходзяць вучэнні «Удар мяча», арганізаваныя Узброенымі сіламі Злучаных Штатаў.

Сувальскі калідор - гэта 100-кіламетровы памежны адрэзак паміж Літвой і Польшчай, які мяжуе з Калінінградскай вобласцю на захадзе і з Беларуссю на ўсходзе.

У канцы верасня беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў са сваімі вайскоўцамі магчымы напад на Сувальскі калідор. У размове з беларускімі вайскоўцамі дыктатар заявіў, што Літва і Польшча дарма «так сябе паводзяць» і «варнякаюць пра Сувальскі калідор»

NATO ўважае Сувальскі калідор за найбольш імаверную цэль у выпадку агрэсіі РФ супраць краін Альянсу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках