27 снежня 2024, Пятніца, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яны ўжо спакаваныя»: як ухваленая ЗША дапамога паўплывае на сітуацыю на фронце

22
«Яны ўжо спакаваныя»: як ухваленая ЗША дапамога паўплывае на сітуацыю на фронце

Ідзе падрыхтоўка да размяшчэння F-16 ва Украіне ў найбліжэйшыя тыдні.

Кіраўнік Цэнтра вайскова-прававых даследаванняў, вайсковы і палітычны эксперт Аляксандр Мусіенка прааналізаваў, як ухваленне дадатковай дапамогі ад ЗША, паўплывае на тэрміны размяшчэння знішчальнікаў F-16 ва Украіне.

«Гэта вельмі важны пакет. Чаканы, выпакутаваны. Таму што зараз, калі РФ інтэнсіфікуе баявыя дзеянні, нам асабліва крытычна патрэбныя некаторыя рэчы. І калі мы гаворым пра набоі, пра ракеты да СПА, то яны ўжо сапраўды спакаваныя. Гэта значыць, гэта тое, што павінна адпраўляцца. Яны чакаюць. Гэты запыт ёсць даўно», - адзначыў Мусіенка.

Пры гэтым, ён уважае за важнейшае пытанне перспектывы перадачы Украіне ракет ATACMS.

«Яны зараз вельмі патрэбныя, бо, калі мы кажам, што трэба запаволіць наступ ворага, то трэба яго сустракаць на подступах. Таму для нас стаіць важнае пытанне аб вядзенні дыстанцыйнай вайны настолькі, наколькі гэта магчыма. Чым больш дыстанцыйная вайна, тым менш яна кантактная, тым менш гіне нашых вайскоўцаў, тым менш атрымліваюць раненні», - адзначыў эксперт.

Прынамсі, каб не даваць ворагу нармальна перамяшчацца, патрэбныя ATACMS.

«Далей, гэта F-16, якія мусяць з'явіцца ўжо неўзабаве. Падрыхтоўка да гэтага вельмі актыўная. Вы бачыце, як адпрацоўваюць па радарах, па сістэмах СПА. Гэта азначае, што ідзе падрыхтоўка да размяшчэння F-16 у найбліжэйшыя тыдні», - сказаў Мусіенка.

Ён адзначыў, што да F-16 прадугледжаныя ракеты. На яго думку, гаворка ідзе аб ракетах паветра-зямля далёкасцю на 450 км JASSM, якія даюць магчымасць атакаваць тылы.

«І далей - гэта ўжо ідзе папаўненне тых запасаў, якія мы вычэрпвалі па артылерыі. Далей ідзе па падтрымцы СПА. Гэта сістэмы Nasams. Я спадзяюся, што будуць і «Петрыёты». Сродкі дазваляюць гэта зрабіць і бронемашыны. Папаўненне танкаў і бронемашын, пачынаючы ад Humvee, заканчваючы Stryke», - адзначыў эксперт.

Таксама ён сказаў, што патрабаванне аб невыкарыстанні заходніх сродкаў па цэлях у РФ захоўваецца, аднак няма абмежаванняў на выкарыстанне па тэрыторыі акупаванага Крыма.

«Не можа быць ілюзій, што калі мы гаворым пра ATACMS - гэта ў першую чаргу ўдары па Крыме. І гэта ўдары па тым, куды можна дастаць у глыбіні на Луганшчыне і Данеччыне. А што тычыцца ўдараў па тэрыторыі Расеі - гэтыя задачы будуць выконваць украінскія дроны», - падкрэсліў Мусіенка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках