27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Важныя змены не на карысць Крамля

3
Важныя змены не на карысць Крамля
Анатоль Несміян

Разлік на «свайго хлопца» ў Штатах не апраўдаўся.

Услед за відавочна недружалюбнымі пастановамі аб выдзяленні дапамогі Тайваню і аб забароне ЦікТок у ЗША на наступным тыдні ў Кітай прыязджае дзяржсакратар Блінкен. Як гаворыцца, з ясным і недвухсэнсоўным пасланнем аб спыненні аказання вайсковай дапамогі і паставак тавараў падвойнага прызначэння ў адрас Расеі. Акрамя таго, будуць зроблены папярэджанні і ў адрас фінансавых структур Кітая аб скарачэнні ўзаемадзеяння з расейскімі фінансавымі ўстановамі.

Рычагоў уздзеяння на Кітай у ЗША не так каб і шмат, але ў любым выпадку пагаршэнне дачыненняў з Амерыкай для Кітая – не найлепшы варыянт. Таму большую частку папярэджанняў Блінкена кітайцы, хутчэй за ўсё, праігнаруюць, але нешта выканаюць.

Для ЗША ў сітуацыі блакавання Расеі важная сістэмнасць: крыху тут, крыху там. Галоўнае – стала і няспынна. Такі метадычны і сістэмны ціск, на думку адміністрацыі ЗША, рана ці позна, але прынясе і якасныя змены ў становішчы Расеі. Тым больш, што зараз, пасля выдзялення 61 млрд даляраў Украіне, амерыканцы даюць зразумець, што канфлікт ва Украіне павінен працягвацца і надалей. Як мінімум – увесь гэты год, а там – будзе бачна. І што асабліва важна – пастанова аб выдзяленні дапамогі стала магчымай пасля карэктавання поглядаў Трампа, які і тармазіў яе раней. Так што разлік на «свайго хлопца» ў Штатах пакуль не апраўдваецца.

Анатоль Несміян, Telegram

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках