27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень бездапаможнасці z-патрыётаў

9
Дзень бездапаможнасці z-патрыётаў

У «ястрабаў» з учорашняга вечара істэрыка.

Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла пастанову аб выдзяленні Украіне дапамогі на суму $61 млрд. На новае ўзбраенне для УСУ пойдзе $14 млрд, у тым ліку на дальнабойныя ракеты ATACMS, якія раней Кіеву давалі неахвотна. Цяпер ініцыятыву павінны адобрыць Сенат ЗША і Байдэн.

Экспэрты ўважаюць, што выдзеленых сродкаў хопіць Кіеву яшчэ на 1-2 гады вядзення баявых дзеянняў. Проста для параўнання, за два гады канфлікту ЗША выдаткаваў Украіне 48 млрд даляраў. Аптымізму ў хаўруснікаў адразу дадалося. Кангрэс дазволіў канфіскацыю расейскіх актываў, якія знаходзяцца ў ЗША. Гэта паводле розных ацэнак ад 5 да 8 млрд даляраў. А Паўднёвая Карэя анансавала новы крэдыт Украіне сумаю 2,1 млрд даляраў.

У «ястрабаў» з учорашняга вечара істэрыка. Мядзведзеў пажадаў ЗША «як мага хутчэй самім пагрузіцца ў новую грамадзянскую вайну». Валодзін сцвярджае, што «Вашынгтон пазбавіў Украіну будучыні» і зноў завёў катрынку пра «вайну да апошняга ўкраінца». А шматлікія іншыя крамлёўскія прапагандысты ўжо пачалі адпрацоўваць новую метадычку, у якой пастанову ЗША звязваюць з днём нараджэння Гітлера 20 красавіка 1889 года. Дзень бездапаможнасці z-патрыётаў.

Тэлеграм-канал «Русский декаданс»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках