27 лiпеня 2024, Субота, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейскае барахло»: экспэрт NATO паказаў, што УСУ пакінулі ад гонару расейскага ВПК

8
«Расейскае барахло»: экспэрт NATO паказаў, што УСУ пакінулі ад гонару расейскага ВПК

Украіна зноў паказала бездапаможнасць расейцаў.

У сацыяльных сетках вайсковыя экспэрты смяюцца з расейскай сістэмы СПА С-400, якую расейцы ўважаюць найлепшай у свеце. Аднак Украіна, ужо некалькі разоў дэманстравала слабасць «якая не мае аналагаў» сістэмы, зноў паказала бездапаможнасць расейцаў, знішчыўшы цэлы дывізіён С-400 у Джанкое, піша «Дыялог».

Італьянскі вайсковы аналітык, экспэрт наземных сілаў, артылерыйскіх і ракетных сістэмаў NATO Томас Тайнер на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter пракаментаваў удар Украіны па расейскім вайсковым аб'екце ў Крыме, дзе ўначы ўкраінскія сілы пашкодзілі расейскую батарэю С-400 з дапамогай пары тактычных балістычных ракет MGM -140 ATACMS.

Тайнер адзначае, што Турцыя заплаціла 2,5 мільярда даляраў за 4 агнявыя ўстаноўкі С-400 + 192 ракеты і, як вынік, страціла сваю долю сумаю 1,4 мільярда даляраў у распрацоўцы F-35 і 9 мільярдаў даляраў у ануляваных заказах на запчасткі для F-35 у якасці санкцый з боку Вашынгтона.

«Разам: $12,9 млрд за 4 адзінкі расейскага барахла. Швецыя закупіла 4 агнявыя адзінкі «Патрыёт» + 300 ракет на 3,2 млрд даляраў», – з сарказмам каментуе ён інвестыцыі Турцыі ў «расейскае барахло».

Батарэя С-400 атрымала катастрафічныя пашкоджанні і практычна была знішчаная.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках