Для «эліты» РФ стварылі спецпадраздзяленне ўдалечыні ад фронту
- 22.04.2024, 12:57
- 7,892
Тамака яны могуць бяспечна прадэманстраваць адданасць Крамлю.
Для маскоўскай “эліты” стварылі спецыяльнае падраздзяленне ўдалечыні ад фронту. Тамака яны могуць бяспечна прадэманстраваць адданасць Крамлю.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў Twitter.
Як зазначаецца ў паведамленні, муж вядомай расейскай блогеркі Алены Бліноўскай уступіў у падраздзяленне расейскага войска, спрабуючы не дапусціць трапляння Бліноўскай у турму паводле абвінавачання ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Аляксей Бліноўскі 16 красавіка 2024 года быў сфатаграфаваны падчас службы ў спецыяльна створанай вайсковай частцы УС РФ "Барс Каскад" каля Украіны.
Са звестак брытанскай выведкі, гэтае падраздзяленне было створанае намеснікам старшыні Дзярждумы абароны Дзмітрыем Сабліным. Падраздзяленне ў асноўным удзельнічае ў аперацыях з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, як правіла, удалечыні ад лініі фронту. Яно актыўнае з кастрычніка 2022 года, і ў яго ўвайшлі як мінімум 10 сябраў партыі “Адзіная Расея” і сыны крамлёўскіх VIP-персон. Паведамляецца, што залічаным VIP-персонам даюцца дадатковыя сродкі абароны.
“Залічэнне ў “Барс Каскад”, магчыма, дазволіць дзеячам расейскай эліты абысці ўсталяваныя законам патрабаванні расейскай вайсковай службы з гарантаванай бяспекай і патэнцыйна набыць прыхільнасць Крамля”, - адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.