3 траўня 2024, Пятніца, 23:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швэцыя разглядае магчымасць перадачы дадатковых сістэм Patriot Украіне

1
Швэцыя разглядае магчымасць перадачы дадатковых сістэм Patriot Украіне

Падрабязнасці.

У Швэцыі не выключаецца магчымасць перадачы Украіне дадатковых сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot. Аб гэтым заявіў міністр абароны краіны Пол Юнсан у праграме швэдскага тэлеканала SVT, паведамляе Omni.

«Мы знаходзімся на этапе развіцця ўласнай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Многія краіны выкарыстоўваюць Patriot, і ЗША маюць значныя рэсурсы ў гэтай сферы. Цалкам магчыма, што мы можам зрабіць свой унёсак, мы павінны паглядзець, як гэта зрабіць найлепшым чынам», - сказаў швэдскі міністр.

З яго слоў, у Швэцыі чатыры Patriot. Таму ён не можа ні паабяцаць, ні выключыць магчымасць узмацнення ўкраінскай абароны са швэдскага боку.

У той жа час, як адзначыў кіраўнік МЗС Швэцыі, Украіна зараз знаходзіцца ў «надзвычай складанай» сітуацыі, і важна, каб яго дзяржава зрабіла свой унёсак у вайсковую дапамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках