4 траўня 2024, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн у размове з Зяленскім даў два важныя абяцанні

6
Байдэн у размове з Зяленскім даў два важныя абяцанні

Чаго чакаць Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 22 красавіка, правёў размову са сваім амерыканскім калегам Джо Байдэнам. Яны абмяркоўвалі пастаўкі зброі, у якой маюць патрэбу УСУ.

Пра гэта паведамляе старонка Зяленскага ў Telegram.

Байдэн запэўніў Зяленскага, што неадкладна падпіша закон аб дапамозе Украіне ў выпадку ягонага ўхвалення Сенатам ЗША. Зяленскі падзякаваў Байдэну за неаслабную падтрымку Украіны і за сапраўднае глабальнае лідарства.

«Я таксама адзначыў двухпартыйную падтрымку законапраекта і асабістую ролю спікера Майка Джонсана і лідара меншасці Хакіма Джэфрыса. Іншая пастанова Палаты прадстаўнікоў – дазволіць канфіскацыю расейскіх актываў – пасылае магутны сігнал усім нашым партнёрам», – піша Зяленскі.

Зяленскі расказаў Байдэну пра расейскі паветраны тэрор тысячамі ракетаў, дронаў і бомбаў. Сярод іншага, пра ўдар па тэлевежы ў Харкаве, які адбыўся літаральна за некалькі хвілінаў да размовы. Прэзідэнт Украіны ўпэўнены, што гэта дакладны намер Расеі зрабіць горад непрыдатным для жыцця.

Прэзідэнты абмеркавалі першы пакет абароннай дапамогі, які ЗША перададуць Украіне пасля прыняцця закону. Байдэн запэўніў, што ён будзе хуткім і магутным і ўзмоцніць нашы супрацьпаветраныя, дальнабойныя і артылерыйскія магчымасці.

Таксама яны абмеркавалі падпісанне двухбаковага пагаднення ў бяспецы і падрыхтоўку да будучага Саміту міру.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках