У Менску адкрылася бясплатная крама
8- 23.04.2024, 9:06
- 13,408
Як гэта працуе?
Дабрачынная ініцыятыва "Калі Ласка" ў сваіх сацсетках падзялілася навіной аб адкрыцці Цэнтра выдачы рэчаў, які будзе працаваць у фармаце бясплатнай сацыяльнай крамы. CityDog распавёў падрабязнасці.
Што гэта такое?
Са слоў арганізатараў, тэхнічна гэта вельмі падобна да крамы з рэчамі, адзеннем і абуткам, зручнымі плечыкамі, паліцамі і нават прымерачнымі. Але плаціць там не трэба - рэчы размяркоўваюцца сярод тых, хто мае патрэбу, бязвыплатна.
Чым гэта адрозніваецца ад таго, як праект працаваў раней?
Раней ініцыятыва працавала ў асноўным з арганізацыямі, а ад фізічных асоб прымалася да трох заявак на тыдзень на выдачу індывідуальнай дапамогі: гэта прыкладна 12 чалавек, улічваючы іх сямейнікаў.
Цяпер ініцыятыва будзе здольная прыняць да 48 чалавек за дзень.
Як можна атрымаць дапамогу?
Звярнуцца ў цэнтр можна, даслаўшы заяўку ў Viber або Telegram на нумар +375 29 6 031 104, пасля гэтага з вамі звяжацца адміністратар.
Працоўны час цэнтра: аўторак - пятніца, з 12.00 да 17.30
Важна: перад зваротам неабходна праверыць, ці пасуеце вы паводле крытэраў для атрымання дапамогі - падрабязнасці праз спасылку.