Шольц забараніў Пуціну спасылацца на Канта
17- 23.04.2024, 9:56
- 9,196
У Расеі назвалі філосафа "расейскім трафеем".
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў, што крамлёўскі правадыр Пуцін не мае права спасылацца ў сваіх выступах на нямецкага філосафа Імануіла Канта.
На цырымоніі з нагоды 300-годдзя з дня нараджэння Канта канцлер сказаў, што агрэсіўная вайна Расеі супраць Украіны супярэчыць усім фундаментальным выказванням філосафа.
“У Пуціна няма ніякіх падстаў спасылацца на Канта. Тым не менш, пуцінскі рэжым па-ранейшаму імкнецца прысвоіць Канта і яго працы практычна ўсялякай цаной”, - цытуе Шольца Zeit.
Паводле ягоных слоў, ідэі Канта аб правах чалавека і чалавечай годнасці, а таксама яго думкі аб вайне і міры не могуць спалучацца з вайной і з тым, што Пуцін практыкуе ў сваёй краіне.
“Расейскія напады і разбурэнні ва Украіне сімвалізуюць імкненне да знішчэння, якое мала хто з нас у Еўропе XXI стагоддзя разглядаў бы як магчымае праз сваю празмернасць”, - дадаў палітык.
Раней губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў заявіў, што Кант гэта "рсейскі трафей, як і ўсё ў Калінінградскай вобласці".