«Лукашэнка нарвецца на балючы адказ»
18- 23.04.2024, 11:30
- 20,484
Рэжым узмацняе абедзве прычыны санкцый.
Чытач сайта Charter97.org мяркуе, што Лукашэнка нарвецца на адказ з боку Захаду за рэпрэсіі супраць палітвязняў і падтрымку вайны Расеі супраць Украіны.
Таксама ён пракаментаваў агульныя праекты Менска і Архангельскай вобласці РФ, пра якія стала вядома пасля сустрэчы расейскага губернатара з Лукашэнкам:
- Незразумела, як «моцныя гаспадарнікі» плануюць зарабляць на гандлі з вялізным па плошчы і слабазаселеным рэгіёнам. Архангельская вобласць - адзін з асноўных канкурэнтаў Беларусі ў гандлі дрэваапрацоўчай і мясамалочнай прадукцыяй у еўрапейскай частцы РФ. Архангельскай вобласці будзе выгадна адгружаць беларускія тавары праз свае парты, як і расейскай чыгунцы дастаўляць у іх грузы. Але такі лагістычны крук робіць прадукцыю з Беларусі крытычна неканкурэнтнай. І асноўнай эканамічнай праблемай рэжыму застаецца немагчымасць знайсці замену найбольш прыбытковым заходнім рынкам, адсечаным санкцыямі.
Лукашэнка мог бы дабіцца змякчэння санкцый, спыніўшы падтрымку расейскай агрэсіі і палітычныя рэпрэсіі. Але лукашысты ўзмацняюць абедзве прычыны санкцый. Самазванец адкрыта выхваляецца падтрымкай вайны, а з яго ўхвалення раскручваецца махавік унутрыпалітычнага тэрору.
Новае судзілішча супраць Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка і іх паплечнікаў прывядзе да ўзмацнення жорсткасці санкцый. Рэжым паказвае свой страх і помслівую подласць у дачыненні да дэмакратычных сіл. Лукашысты атрымаюць балючы адказ ад заходняй супольнасці.