Лукашысты рыхтаваліся да штурму Вілейкі
17- 23.04.2024, 15:36
- 15,594
Фотафакт.
У Вілейскім раённым выканаўчым камітэце адбыўся збор з намеснікамі раённых выканаўчых камітэтаў Менскай вобласці, у якім прыняў удзел начальнік управы тэрытарыяльнай абароны - намеснік начальніка Генштаба, палкоўнік Дзмітрый Стрэшынскі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
У час камандна-штабнога вучэння падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны адбілі напад дыверсійна-выведвальнай групы на важны аб'ект Вілейскага раёна.
Адмысловая ўвага нададзеная арганізацыі абароны населенага пункта і вядзенню засадных дзеянняў.