Знаўцы «Што? Дзе? Калі?» не змаглі адказаць на фотапытанне беларуса
19- 23.04.2024, 16:05
- 17,400
А вы здолееце?
Знаўцы «Што? Дзе? Калі?» не змаглі адказаць на пытанне жыхара Берасцейскай вобласці Васіля Станчука, піша тэлеграм-канал «Брэст. Галоўнае!».
Пытанне дасталася знаўцу Дзмітрыю Акулаву. Тэлеглядач папрасіў паказаць знаўцам фатаграфію музейнага экспаната і задаў пытанне: «Для людзей якой прафесіі быў прызначаны гэты ровар і што яны ўкладвалі ў круглы адсек у цэнтры?»
«Для дастаўшчыкаў піцы. Круглыя каробкі піцы туды ўкладвалі», — адказаў знаўца і памыліўся.
Перамога ў раундзе прынесла беларусу 100 000 расейскіх рублёў (амаль 3500 беларускіх рублёў).
Правільны адказ можна даведацца тут.