Даляр і еўра зноў пайшлі ўгору
3- 23.04.2024, 17:09
- 5,488
Актуальныя курсы валют.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 красавіка даляр і еўра падаражэлі.
Курс даляра вырас на 0,09% - да 3,2543 рубля.
Еўра падаражэў на 0,62% - да 3,48 рубля.
Расейскі рубель стаіць на месцы - 3,4845 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Юань падаражэў на 0,06% - да 4,4775 рубля за 10 юаняў.