У Беларусь прыляцеў яшчэ адзін расейскі знішчальнік Су-30СМ
2- 23.04.2024, 20:12
- 6,530
Яго зафіксавалі на аэрадроме «Баранавічы».
Сёння, 23 красавіка, на аэрадром «Баранавічы» з Расеі прыляцеў знішчальнік Су-30СМ Паветрана-касмічных сілаў РФ.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», цяпер на аэрадроме ў Баранавічах стала знаходзяцца два выведныя самалёты Су-24МР і прынамсі адзін знішчальнік Су-30СМ ПКС РФ (ад сёння – іх мінімум два).
Маніторынгавыя групы рэгулярна фіксуюць палёты гэтых самалётаў у паветранай прасторы Беларусі.