Столтэнберг паведаміў пра планы NATO ў пашырэнні абмену ядзернай зброяй
3- 23.04.2024, 21:48
- 5,340
Генеральны сакратар NATO зрабіў заяву на прэс-канферэнцыі ў Варшаве.
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Варшаве ў аўторак, 23 красавіка, заявіў, што альянс не плануе павялічваць колькасць краінаў-хаўрусніцаў з ядзернай зброяй. Пра гэта паведаміла The Guardian.
Генеральны сакратар NATO, адказваючы на пытанні журналістаў, падкрэсліў, што альянс не вядзе ніякіх перамоваў пра пашырэнне абмену ядзернай зброяй.
– Такіх планаў няма, – падкрэсліў Столтэнберг.