Беларус атрымаў польскую візу для працы слесарам, але ўладкаваўся кіроўцам у Літве
3- 23.04.2024, 21:59
- 14,654
Што было, калі яго спыніў польска-нямецкі патруль?
Памежнікі Польшчы і Нямеччыны затрымалі беларуса, які з польскай працоўнай візай працаўладкаваўся кіроўцам у Літве.
Як сообщается, памежнікі Польшчы і Нямеччыны праводзілі супольныя мерапрыемствы, звязаныя з кантролем законнасці знаходжання замежнікаў. Яны спынілі мікрааўтобус Ford з літоўскімі рэгістрацыйнымі знакамі, якім кіраваў 56-гадовы беларус.
Мужчына паказаў беларускі пашпарт з дзейнай польскай візай, якая была выдадзеная для працы слесарам у Польшчы.
Высветлілася, што беларус на працу ў Польшчы не ўладкаваўся і нават не спрабаваў устанавіць які-небудзь кантакт са сваім працадаўцам. Мужчына патлумачыў, што замест гэтага ён пайшоў працаваць кіроўцам у літоўскую транспартную кампанію.
«У сувязі з тым, што мэта знаходжання беларуса не адпавядала заяўленай, памежнікі затрымалі замежніка, анулявалі візу і вынеслі пастанову, якая абавязвае яго вярнуцца ў Беларусь цягам 30 дзён. Пастанова таксама ўключае забарону на паўторны ўезд у Польшчу і іншыя краіны Шэнгенскай зоны тэрмінам на адзін год», – расказалі ў памежнай службе.