УСУ патрапілі ракетамі Storm Shadow у «гняздо» афіцэраў РФ
13- 24.04.2024, 15:28
- 53,986
Шмат забітых і параненых.
Страты РФ на 24 красавіка 2024 года ва Украіне ўзраслі. Дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка паведаміў аб трапляннях па месцы базавання расейскіх афіцэраў.
Пра гэта ён напісаў у Telegram.
«1:20 гадзіна. Сёння. Шэсць траплянняў у с. Бабах-Тарама па базаванні акупантаў. На сёння вядома аб адным 200-м акупанце і не менш як 15 параненых. Усе - асобы афіцэрскага складу», - адзначыў ён.
Ён дадаў, што ўскоснымі наступствамі гэтага ўдару з'яўляецца тое, што акупантаў тэрмінова перадыслакуюць з тэрыторыі ферм і складоў Мангушскай і Мікольскай частак раёна ў лесапалосы. Такім чынам вораг хоча прадухіліць новыя траплянні, як адзначыў Андрушчанка, «тоўстых ракет» (назва Storm Shadow сярод акупантаў).
Пазней Пётр Андрушчанка паведаміў, што колькасць забітых афіцэраў РФ узрасла да сямі, параненых - да 20.