Работнікаў «Нафтана» трымаюць на «галодным пайку»
5- 24.04.2024, 16:22
- 7,096
Грошай на падвышэнне заробку ў прадпрыемства няма.
Работнікі наваполацкага НПЗ «Нафтан» спыталі начальства аб падвышэнні выплат і 13-м заробку. Адказ працаўнікам прадпрыемства відавочна не спадабаецца.
- На жаль, на сёння нашы фінансавыя вынікі не дазваляюць нам планаваць падвышэнне заробку як мінімум у першым паўгоддзі. Аднак кожны год, калі дазваляюць эканамічныя ўмовы, мы імкнемся да падвышэння заробку. Гэта ўзгадняецца ў канцэрне «Белнафтахім». Спадзяемся, што ў другім паўгоддзі мы вернемся да гэтага пытання, - паведамілі ў эфіры карпаратыўнага радыё.
Адзначым, што беларускія нафтапрадукты апошнім часам ідуць на расейскі рынак. Але фінансавыя вынікі прадпрыемства дагэтуль не дазваляюць падвышаць заробкі.