21 снежня 2024, Субота, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпрам» будзе прадаваць газ Кітаю за капейкі

15
«Газпрам» будзе прадаваць газ Кітаю за капейкі

На 28% танней, чым еўрапейскім кліентам.

Расея будзе пастаўляць газ у Кітай амаль на траціну танней, чым еўрапейскім спажыўцам.

Як гаворыцца ў матэрыяле Bloomberg, Міністэрства эканамічнага развіцця РФ чакае, што кошты газу для азіяцкай краіны будуць на 28% ніжэйшыя, чым для астатніх еўрапейскіх кліентаў Расеі, прынамсі, да 2027 года.

Міністэрства прагназуе цану экспарту газу ў Кітай на ўзроўні $257 за 1000 кубаметраў у параўнанні з $320,30 для плыняў на заходнія рынкі, згодна з базавым сцэнарам. З 2025 года і да 2027 года цана для Кітая будзе паступова зніжацца, у той час як цана для паставак у заходнім кірунку, паводле прагнозу, застанецца прыкладна нязменнай.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках