Лукашэнка: Наша справа, калі мы з Пуціным ударым ядзернай зброяй
53- 25.04.2024, 10:43
- 21,060
Дыктатар заявіў, што раіцца ў гэтых пытаннях з кіраўніком Крамля.
Лукашэнка сказаў, што разам з Пуціным будзе вызначаць, "калі выкарыстаць ядзерную зброю".
На пытанне, ці прапісаны механізм выкарыстання ядзернай зброі ў новай Ваеннай дактрыне, Лукашэнка адказаў адмоўна.
“Механізм не прапісаны. Гэта нашая справа з Пуціным. Больш за тое, не толькі ў тактычнай, але і наконт звычайнай зброі мы раімся, як, калі і дзе выкастоўваць. Таму там, дзе трэба, яно прапісана”, - сказаў беларускі дыктатар.
Лукашэнка заявіў, што "неяк прабрахаўся" аб існаванні ўказа, дзе "прапісана формула выкарыстання і ракетнай ядзернай тактычнай зброі, і бомбаў, якія падвешваюцца пад самалёт".
“Усё гэта прапісана, і зразумела, як дзейнічаць і што рабіць. Але я зараз пра гэта менш кажу, бо гэта, напэўна, не вельмі добра, калі мы гаворым пра ядзерную зброю. Гэта страшная зброя, якую не дай бог давядзецца выкарыстаць”, — сказаў Лукашэнка.