Некалькі сотняў цяжкавікоў захраслі на мяжы РФ і Беларусі
- 25.04.2024, 17:30
- 3,566
Размова ідзе аб пагранпераходзе Чырвоны Камень.
Сотні цяжкавікоў стаяць у чарзе на мяжы Расеі і Беларусі. На відэа знятыя некалькі сотняў грузавікоў, якія сабраліся перад расейскім пагранпераходам Чырвоны Камень.
Прыкладна 1,5 кіламетра чаргі знаходзіцца на тэрыторыі РФ, яшчэ 4 - на тэрыторыі Беларусі. Прычыны ўзнікнення чаргі невядомыя.
Гэтае відэа распаўсюджваецца ў аўтадарожных чатах і датаванае сённяшнім днём.