Еўрапарламент адмовіўся прызнаваць Пуціна легітымным
11- 25.04.2024, 17:55
- 10,006
Выбары ў РФ назвалі фарсам.
Дэпутаты Еўрапарламента прынялі рэзалюцыю, якой адмовіліся прызнаваць апошнія выбары прэзідэнта Расеі, дзе перамог Пуцін. Там назвалі расейскія выбары «фарсам».
Пра гэта паведаміла прэс-служба Еўрапарламента.
Еўрапарламентарыі заклікалі дзяржавы-чальцы Еўразвяза і міжнародную супольнасць не прызнаваць вынікі расейскіх выбараў легітымнымі, бо яны былі праведзеныя на акупаваных тэрыторыях Украіны, а ўнутры Расеі не былі «ні свабоднымі, ні сумленнымі».
Еўрадэпутаты заклікалі дзяржавы-чальцы ЕЗ абмежаваць дачыненні з Пуціным.
Еўразвяз павінен быць «цалкам салідарным» з расейскай грамадзянскай супольнасцю, ужываць санкцыі да людзей, вінаватых у парушэнні правоў чалавека, і працягваць актыўна ўзаемадзейнічаць з расейскай дэмакратычнай апазіцыяй і надаваць ёй падтрымку.