Беларускі гісторык раскрыў таямніцу дзіцячага малюнка ў кнізе 17-га стагоддзя
3- 27.04.2024, 19:50
- 6,714
Малюнак знайшлі ў кнізе ўніяцкага святара.
Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў раскрыў таямніцу дзіцячага малюнка на старажытнай гравюры XVII стагоддзя. Яго знайшлі ў кнізе ўніяцкага святара са Старога Лепеля.
На карціне намаляваны невядомы персанаж – ці то паляўнічы, ці то салдат. Высветлілася, што ў дамах таго часу была папулярная плітка з выявай мушкецёра. На меркаванне даследніка, менавіта яго малады мастак і перанёс у кнігу свайго бацькі.
Дзяніс Лісейчыкаў здолеў высветліць і асобу аўтара – гэта Уладзіслаў (Васіль) Анішкевіч, які ў 1691 годзе ўступіў у ордэн базыльянаў.