12 траўня 2024, Нядзеля, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская лекарка: 70% беларускіх школьнікаў бавяць вольны час у гаджэтах

16
Беларуская лекарка: 70% беларускіх школьнікаў бавяць вольны час у гаджэтах

Алена Гузік заклікала школьнікаў больш займацца спортам і фізкультурай.

Загадчыца кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя БДМУ Алена Гузік расказала парталу 24health.by, што блізу 70% школьнікаў бавяць вольны час у гаджэтах.

Яна звярнула ўвагу на тое, што, згодна з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі здароўя, школьнікам патрэбна 60 хвілінаў рухальнай актыўнасці за дзень. Аднак у школьным раскладзе прадугледжваюцца толькі два ўрокі фізкультуры і адна гадзіна здароўя і спорту. Спецыялістка дадала, што дзяцей, якія займаюцца спортам і фізкультурай тры-чатыры разы на тыдзень, зусім няшмат.

Праведзенае анкетаванне 2000 навучэнцаў з 5 да 11 класа паказала, што вольны час блізу 70% школьнікаў праводзяць за гаджэтамі, знаходзячыся перад кампутарам ці з тэлефонам у руках тры гадзіны і больш за дзень.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках