21 снежня 2024, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WP: ЗША папярэдзілі РФ, што тэракт будзе ў «Крокусе»

WP: ЗША папярэдзілі РФ, што тэракт будзе ў «Крокусе»

За два тыдні да нападу тэрарыстаў.

ЗША больш чым за два тыдні да нападу на «Крокус Сіці Хол», які адбыўся 22 сакавіка, перадалі Расеі інфармацыю аб тым, што канцэртная зала можа стаць патэнцыйнай мэтай тэрарыстаў, піша The Washington Post.

Суразмоўцы WP сцвярджаюць, што Вашынгтон перадаў Маскве звесткі аб падрыхтоўцы нападу за дзень да публікацыі пасольствам ЗША ў Расеі паведамлення аб магчымай пагрозе тэракту ў расейскай сталіцы. Папярэджанне было апублікаванае на сайце пасольства ўночы 8 сакавіка, у ім у тым ліку ўказвалася, што тэракт можа адбыцца падчас канцэрта.

"Гэта выклікае пытанні аб тым, чаму расейскія ўлады не прынялі больш строгіх мер гарантавання бяспекі месца, дзе баевікі ўчынілі трагедыю, у выніку якой загінулі больш за 140 чалавек, а будынак быў падпалены", — зазначае выданне.

WP таксама нагадвае, што падлетак Іслам Халілаў, які працаваў гардэробшчыкам у канцэртнай зале, дапамагаў людзям эвакуавацца з будынка ў тую ноч — у адным з інтэрв'ю ён паведаміў, што персанал быў папярэджаны аб магчымым тэракце.

Са слоў адной з крыніц газеты, ЗША таксама папярэдзілі расейскія ўлады аб магчымым нападзе на сінагогу ў Маскве. І 7 сакавіка ФСБ Расеі паведаміла аб прадухіленні тэракту ў маскоўскай сінагозе, які рыхтаваўся баевікамі ячэйкі «Ісламскай дзяржавы» «Вілаят Хорасан».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках