Расея баіцца за беларускі «Нафтан»
13- 3.04.2024, 11:02
- 11,040
Але ў расейскіх вайскоўцаў свае праблемы са СПА.
На святкаванні 81-й гадавіны стварэння 377-га зэнітна-ракетнага палка яго камандзір палкоўнік Рабінін абвясціў, што частка гатовая да пераўзбраення на расейскі комплекс С-400. Таксама ён заявіў аб планах узмацніць полк ЗРК «Тор М2» і «Панцыр С1».
Полк размяшчаецца ў Полацкім раёне, прыкрывае мясцовую прамысловасць, у тым ліку - НПЗ «Нафтан». Чытач сайту Charter97.org мяркуе, што Расея асабліва баіцца за беларускае прадпрыемства:
- Пасля разгрому Украінай расейскіх НПЗ, беларускія паліўныя прадпрыемствы сталі стратэгічна важнымі для РФ. Пуцін з радасцю ўмацаваў бы СПА хаўрусніка, але элементарна не мае для гэтага патрэбнай колькасці зброі.
Аб пастаўцы «Панцыраў» у Беларусь заяўлялася з 2021-га, але не далі ніводнага комплексу. Таксама досвед вайны паказаў, што разрэкламаваныя расейскія ЗРК былі неэфектыўныя супраць удараў Украіны.