Ягор Шаранговіч паўтарыў снайперскі рэкорд Міхаіла Грабоўскага ў НХЛ
1- 3.04.2024, 11:33
- 2,782
Гістарычнае дасягненне.
Беларускі нападнік "Калгары" Ягор Шаранговіч у матчы з "Анахаймам" закінуў сваю 29-ю шайбу ў бягучым сезоне Нацыянальнай хакейнай лігі, піша "Прессбол".
Тым самым ён паўтарыў усебеларускі снайпэрскі рэкорд, які 13 гадоў таму ўстанавіў Міхаіл Грабоўскі. У чэмпіянаце-2010/11 ён вызначыўся 29 галамі ў форме “Таронта Мэйпл Ліфс”.
Аднак гол Шаранговіча не выратаваў “Калгары” ад 6-й паразы ў 7 апошніх матчах.
"Калгары" саступіў з лікам 3:5.
Мянчук адыграў 17 хвілін 50 секунд, рэалізаваў адзін з трох кідкоў у створ варот і здзейсніў адзін перахоп пры паказчыку карыснасці «-1». Цяпер у яго 54 (29+25) балы ў сезоне і 160 (82+78) — за кар'еру ў НХЛ.