21 снежня 2024, Субота, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні прадаецца кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў

4
У Гародні прадаецца кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў

Жыллё размешчанае ў самым цэнтры горада.

У Гародні прадаецца кватэра, у якой жыў беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Жыллё размешчанае ў самым цэнтры горада - на вуліцы Вялікая Траецкая, піша zerkalo.io.

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на высокім першым паверсе ў цагляным трохпавярховым доме 1958 пабудовы. Агульная плошча - 59,9 м², жылая - 40,8 м², кухня - 6,2 м².

У аб'яве паведамляецца, што ў доме выкананы капітальны рамонт. Маецца вялікі сухі склеп. Устаноўлены ўсе лічыльнікі. Вокны - шклопакеты ПВХ. На падлозе ляжаць ламінат, дошка, лінолеум, плітка, ДВП. Столі - нацяжны, пліта на столі «Армстронг», пабел, водаэмульсійная фарба.

Аўтары аб'явы пішуць, што ўся сантэхніка ў працоўным стане. У большай спачывальні абсталяваная гардэробная. А побач з кухняй маецца ёмістая дадатковая ніша.

Каля дома размешчаны парковачныя месцы. У двары ёсць дзіцячая пляцоўка з зялёнымі насаджэннямі.

У крокавай даступнасці знаходзяцца сацыяльна-значныя аб'екты: крамы, дзіцячы сад, школы, гімназіі, банкі, прыпынкі грамадскага транспарту ў кожную мясціну горада. Недалёка размешчаная паліклініка № 1, лякарня, спарткомплекс "Нёман", цэнтральны рынак "Скідзельскі", Гарадзенскі ўніверсітэт, парк імя Жылібера, гістарычныя, культурныя і знакавыя месцы Гародні.

Кошт трохпакаёўкі – 211 420 рублёў, або блізу 65 000 даляраў бягучым курсам. Кошт за квадратны метр - блізу 1085 даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках