Сіноптыкі распавялі, калі ў Беларусь вернецца цеплыня
- 3.04.2024, 17:53
- 11,178
Прагноз надвор'я на 4-6 красавіка.
Сіноптыкі расказалі, калі ў Беларусь вернецца цёпла. У чацвер будзе яшчэ холадна, чакаюцца снег, мокры снег, дождж і парывісты вецер.
Тэмпература ўначы складзе -3..+3°С, удзень - +3..+9°С, на паўднёвым захадзе Беларусі да +12°С. У Менску слупок тэрмометра максімум падымецца да +4°С.
У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, уначы з мокрым снегам). Вецер удзень будзе парывістым. Уначы ад -4°C на паўночным усходзе да +8°C на паўднёвым захадзе краіны, максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +6°C у паўночных раёнах да +16°C у паўднёвых.
6 красавіка, у суботу, пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Ноч +2..+8°С, максімальная ўдзень +10..+17°С, у заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі + 18..+20°С.
У Менску ў суботу прагназуецца ўжо +15°С, а ў панядзелак +19°С.