Спыніўся буйны завод «Газпрама»
5- 3.04.2024, 17:18
- 29,866
Следам за трыма НПЗ "Раснафты".
Расейская эканоміка працягвае страчваць магутнасці ў вытворчасці паліва з-за аварый і налётаў беспілотнікаў, якім толькі за тры тыдні сакавіка ўдалося "выбіць" дзясятую частку выпуску бензіну ў краіне, піша The Moscow Times.
Следам за трыма нафтаперапрацоўчымі заводамі “Раснафты”, якія зазналі напад украінскіх БПЛА, стаў адзін з найбуйнейшых заводаў “Газпрама” - Астраханскі ГПЗ.
Завод, які перапрацоўвае газавы кандэнсат і выпускае бензін і дызпаліва для паўднёвых рэгіёнаў РФ, спыніў перапрацоўку сыравіны 31 сакавіка, паведамілі Reuters крыніцы ў галіны.
З іх слоў, заводу патрэбны пазапланавы рамонт, тэрміны якога пакуль дакладна невядомыя.
Згодна з гадавым планам рамонтаў на НПЗ РФ, планавае прыпыненне Астраханскага ГПЗ прадугледжвалася ў перыяд з 10 траўня да 7 верасня.