21 снежня 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гаазе 44 краіны падтрымалі стварэнне спецыяльнага трыбунала для Расеі

12
У Гаазе 44 краіны падтрымалі стварэнне спецыяльнага трыбунала для Расеі

Усяго ў канферэнцыі ўзялі ўдзел 57 краін.

У аўторак, 2 красавіка, 44 краіны ў Гаазе падтрымалі стварэнне спецыяльнага трыбунала для Расеі за злачынствы супраць Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ўрада Нідэрландаў.

Дэкларацыю падпісалі прадстаўнікі ўрадаў шэрагу краін-чальцоў Еўрапейскага Саюза, а таксама Канада, Грузія, Японія, Малдова, Новая Зеландыя, Вялікабрытанія, ЗША.

Усяго ў канферэнцыі ўзялі ўдзел 57 краін, піша New voice.

«Мы зноў пацвярджаем, што Расея павінна быць прыцягнутая да адказнасці за сваю агрэсіўную вайну супраць Украіны. Мы, міжнародная супольнасць, абавязаныя выконваць Статут ААН і не дапусціць беспакаранасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны», - гаворыцца ў дакуменце.

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў Ханке Браўнс Слот таксама падкрэсліла, што Расея павінна заплаціць за свае злачынствы супраць Украіны, а іншыя краіны павінны падтрымаць Украіну і МУС у дасягненні гэтых мэт.

«Нават нягледзячы на тое, што іх сістэма правасуддзя рызыкуе разбурыцца пад цяжарам гэтых зверстваў, Украіна застаецца рашучай у імкненні да справядлівасці і адказнасці. Гэтак жа як і мы. Мы гатовы прыняць усе неабходныя меры, каб забяспечыць прыцягненне вінаватых да адказнасці. У выпадку неабходнасці - на міжнародным узроўні», - сказала яна.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках