Мінабароны Беларусі адправіць больш за 100 курсантаў вучыцца ў РФ
22- 3.04.2024, 15:22
- 4,684
Іх размяркуюць па 10 расейскіх ВНУ.
Міністэрства абароны Беларусі апублікавала на сваім сайце кантрольныя лічбы прыёму курсантаў у вайсковыя навучальныя ўстановы на 2024 год.
З прыведзеных звестак вынікае, што ўсе вайсковыя ВНУ і факультэты Беларусі набяруць 1250 студэнтаў. Больш за ўсё курсантаў - 687 - сёлета плануе прыняць Вайсковая акадэмія.
Вайсковыя факультэты ў іншых установах адукацыі павінны будуць прыняць 563 курсанты. Найбольшы набор будзе ў БНТУ - 132 чалавекі, у БДУІР набяруць 125 курсантаў, на вайсковы факультэт БДУ - 71 курсанта, у БДУТ - 63, у Беларускую дзяржакадэмію авіяцыі - 57, на вайсковыя спецыяльнасці медыцынскага інстытута Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта - 55. Акадэмія МУС прыме 5 чалавек, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС - 2 чалавекі.
116 курсантаў будуць накіраваныя вучыцца ў Расею ў наступныя навучальныя ўстановы:
- Вайсковую акадэмію сувязі,
- Міхайлаўскую вайсковую акадэмію,
- Вайскова-касмічную акадэмію ім. А. Мажайскага,
- Вайскова-медыцынскую акадэмію,
- Варонежскую Вайскова-паветраную акадэмію,
- Яраслаўскую вучэльню супрацьпаветранай абароны,
- Чарапавецкі Вайсковы ўніверсітэт радыёэлектронікі,
- Разанскую паветрана-дэсантную вучэльню,
- Новасібірскую камандную вучэльню,
- Вайсковы інстытут вайсковых дырыжораў Вайсковага ўніверсітэта ў Маскве.