21 снежня 2024, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нацгвардыі Украіны паказалі знішчэнне расейскага «Сонцапёка» каля Цернаў

2
У Нацгвардыі Украіны паказалі знішчэнне расейскага «Сонцапёка» каля Цернаў

У акупантаў не было шанцаў выратавацца.

Камандуючы Нацыянальнай гвардыі Украіны Аляксандр Піўненка паказаў відэа знішчэння варожай цяжкай агнямётнай сістэмы «Сонцапёк» паблізу Цернаў Данецкай вобласці. Расейскі комплекс, які вядзе агонь запальнымі або тэрмабарычнымі боепрыпасамі, быў знішчаны наўпроставым трапляннем FPV-дрона.

Як піша obozrevatel.com, адпаведныя кадры былі апублікаваныя 3 красавіка ў Telegram-канале Піўненка. Са слоў камандуючага, ТГС-1 «Сонцапёк» знішчылі начныя дроны 12-й брыгады «Азоў».

Рэдкая сістэма РФ якраз адправілася на абстрэл пазіцый Сіл абароны на Ліманскім кірунку.

«Аператары РУБпАК 12-й брыгады «Азоў» наўпроставым трапляннем FPV-дрона знішчылі ТГС-1 на маршы. Боекамплект машыны здэтанаваў. Выбух не пакінуў экіпажу шанцаў на выжыванне», - распавёў Піўненка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках