21 снежня 2024, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх турыстаў выгналі з храма на Балі

13
Расейскіх турыстаў выгналі з храма на Балі

За парушэнне дрэс-кода і неадэкватныя паводзіны.

Расейскія турысты чарговы раз зганьбіліся за мяжой. На гэты раз сям'ю з краіны-тэрарысткі выгналі з храмавага комплексу Бесакіх на Балі праз невыкананне дрэс-кода. Больш за тое, выявілася, што расейцы прайшлі на тэрыторыю праз чорны ўваход, каб не плаціць за ўваходны квіток. Замест таго, каб прызнаць віну і папрасіць прабачэння, непажаданыя госці з РФ, вядома ж, учынілі істэрыку.

Аб гэтым піша obozrevatel.com са спасылкай на інданэзійскае выданне навін Liputan6. Там удакладнілі, што ўвагу аховы мясцовай сельскай грамады прыцягнулі людзі ў “бялізне і бікіні”. Паліцыя пасля высветліла, што гэта грамадзяне дзяржавы-агрэсаркі.

Інцыдэнт адбыўся ў самым ушанаваным свяцілішчы на гары Агунг. Расейская сям'я ў складзе двух дарослых і пяці дзяцей наважыла прыйсці ў такое месца ў шортах і майках, а адно дзіця, як сцвярджаюць сведкі, было ўвогуле ў адных толькі купальных плаўках.

Пасля заўвагі наконт неналежнага адзення для наведвання храма, на якое расейцы ніяк не адрэагавалі, прадэманстраваўшы ў чарговы раз сваю непавагу да традыцый і культур іншых народаў, іх папрасілі паказаць уваходныя квіткі.

Вывілася, што квіткоў у турыстаў няма, бо яны праніклі на тэрыторыю праз адзін са службовых уваходаў у неахоўнай лясной зоне. Такі ганебны ўчынак зусім не збянтэжыў расейцаў, так што калі ім спакойна прапанавалі сысці, мужчына пачаў істэрычна спрачацца з ахоўнікамі.

«Ён паказваў на паломнікаў, якія праходзілі побач, пытаючыся, ці ўсе тут заплацілі за ўваход», – адзначаецца ў крыніцы.

Для разумення, за экскурсію з замежнікаў у гэтым месцы бяруць 90000 інданезійскіх рупій, гэта значыць, усяго 225 грыўняў. За гэтыя грошы турыстам падаюць напракат саронг - кавалак тканіны, у які па традыцыі абарочваюцца мужчыны і жанчыны, а таксама паслугі гіда і трансфер. Зрэшты, расейцы пашкадавалі гэтыя грошы, дык яшчэ і з'явіліся на тэрыторыі храма ў «бялізне і бікіні».

Больш за тое, як высветлілася, улады забаранілі замежнікам усялякія шпацыры па сцежках на гары Агунг з 17 сакавіка да 14 красавіка на час індуісцкіх цырымоній.

Пакуль невядома, ці будуць выстаўленыя турыстам з РФ абвінавачанні ў невыкананні мясцовых звычаяў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках