Украінскі спецназ разбіў калону бронетэхнікі расейцаў на ўсходнім кірунку
- 3.04.2024, 16:39
- 5,234
Відэа аперацыі.
Байцы спецыяльнага падраздзялення Нацыянальнай гвардыі МУС Украіны «Амега-1» разбілі калону бронетэхнікі расейскіх акупантаў на ўсходнім кірунку.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram міністра ўнутраных спраў Ігара Кліменку.
Варожая тэхніка была ліквідаваная дзякуючы дакладным ударам артылерыі спецназаўцаў, а таксама выкарыстанню FPV-дрона.
Адзначаецца, што пасля фіксацыі калоны бронетэхнікі захопнікаў спачатку па цэлях адпрацавалі артылерысты «Амегі-1», спыніўшы рух тэхнікі супраціўніка.
«Ацалелай засталася толькі БМП-3 акупантаў, але ўжо ў наступную хвіліну «амегаўцы» яе паспяхова ліквідавалі», - гаворыцца ў публікацыі міністра.
Спецназаўцы нанеслі ўдар FPV-дронам з магутным акумулятыўным боепрыпасам па варожай баявой машыне пяхоты, кошт якой складае амаль 2 мільёны даляраў. У выніку БМП-3 супраціўніка была спаленая.
«Варожы штурм сарваны, акупанты ліквідаваныя. Ачышчаем нашу зямлю далей», - дадае кіраўнік МУС.
Акрамя таго, было абнародаванае відэа баявой працы «амегаўцаў» па калоне тэхнікі захопнікаў.